เบลารุส
Дзяржаўны маладзёжны тэатр Літвы — драматычны тэатр, які дзейнічае ў Вільні з 1965 года. У першы год сваёй дзейнасці быў Тэатрам юнага гледача, потым насіў назву Дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Літоўскай ССР, у 1966—1995 гадах — Дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Літвы; лаўрэат Рэспубліканскай прэміі Ленінскага камсамола Літоўскай ССР (1980). Размяшчаецца ў Вільні ў Старым горадзе на вуліцы Арклю, у старажытным будынку былога палаца Агінскіх, прыстасаванага для тэатра. Кіраўнік тэатра з 1997 года — Альгірдас Латэнас.