벨라루스어
помнік архітэктуры (федэральны) Траецкая царква «Куліч і Пасха» — дзеючая праваслаўная царква у Санкт-Пецярбургу, размешчаная па адрасе праспект Абухаўскай Абароны, д. 235. Пабудавана ў стылі рускага класіцызму. Поўная назва — Царква Святой Тройцы Жываначальнай, вядомая таксама пад назвай «Куліч і Пасха», якая дадзена ёй па архітэктурнаму рашэнню — ансамбль царквы выкананы ў форме велікодных страў — куліча і пасхі.
