벨라루스어

Прачачны мост — аўтадарожны арачны мост цераз раку Фантанку ў Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга, злучае 1-ы Адміралцейскі і Безыменны астравы. Адзін з першых каменных мастоў, пабудаваных у Пецярбургу. Першы трохпралётны каменны мост у горадзе. Аб’ект культурнай спадчыны Расіі федэральнага значэння. Злучае набярэжную Кутузава і Дварцовую набярэжную ля вытока Фантанкі. Побач з мостам размешчаны Летні сад і Летні палац Пятра I. Ніжэй па цячэнні знаходзіцца Панцеляймонаўскі мост. Бліжэйшыя станцыі метрапалітэна — «Горкаўская», «Чарнышэўская». Прачачны мост называецца ад палацавых пральняў, якія знаходзіліся непадалёк.

위키백과 더보기출처 위키백과 · CC BY-SA 4.0

이 근처 호텔

이 근처 볼거리