Scotch Mist · CC BY-SA 4.0🏛️ Museum
Музей Адама Міцкевіча (Вільня)
Adomo Mickevičiaus muziejus
belarusisk
Музей Адама Міцкевіча у Вільні — мемарыяльны музей паэта Адама Міцкевіча, установа належыць Віленскаму ўніверсітэту. Размяшчаецца ў двухпавярховым будынку на вуліцы Бернардзінскай, д. 11. Помнік архітэктуры XVII—XVIII стагоддзяў, тыповы купецкі дом з галерэямі ў двары. Класіцысцкі будынак з рэнесанснымі падваламі ўнесены ў Рэгістр культурных каштоўнасцей Літоўскай Рэспублікі і ахоўваецца дзяржавай. Яно захавалася з часоў паэта з нязначнымі і нямногімі зменамі.