belarusisk
Белы востраў — востраў ля вусця Вялікай Нявы, у паўднёвай частцы яе дэльты. Плошча 0,55 км². Падсыпаны і намыты ў XIX стагоддзі на месцы Белай водмелі. Выцягнуты паралельна Кананерскаму востраву, ад якога адасоблены акваторыяй Новага басейна. Злучаны на поўдні мостам з Кананерскім востравам. На Белым востраве Цэнтральная станцыя аэрацыі.
