
belarusisk
Ізмайлаўскі мост — аўтадарожны арачны мост цераз Фантанку ў Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Спаскі і Безыменны астравы. Адзін з найстарэйшых мастоў горада. Аб’ект культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. Злучае Вазнясенскі праспект з Ізмайлаўскім праспектам. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Абухаўскі мост, ніжэй — Чырвонаармейскі мост.