běloruština
Бля́дка — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, за 9 км у паўднёва-заходнім кірунку ад горада Мядзел, у 4,1 км на паўднёвы захад ад вёскі Гатавічы, у 700 м на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняга берага возера Бляда. Уваходзіць у склад гідралагічнага заказніка «Чарэмшыцы». Адносіцца да Нарачанскай групы азёр. З паўднёвай ускраіны возера выцякае ручай, які праз 150 м ўпадае ў раку Нарач.
