běloruština
Сілін мост — аўтадарожны арачны мост цераз Карпаўку ў Петраградскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Петраградскі і Аптэкарскі востраў. Размешчаны па восі Каменнаастроўскага праспекта. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Петрапаўлаўскі мост, ніжэй — Геслероўскі мост. Бліжэйшая станцыя метрапалітэна — «Петраградская».
